"Мясцовая канстытуцыя" вызначана на тэрмін з 2022 па 2024 гады. За аснову ўзята калектыўная дамова на 2019-2021 гады, у якую ўнесены дапаўненні і змяненні, прычым усе раздзелы і асноўныя дадаткі дакумента, які гарантуе сацыяльную абароненасць кожнага работніка ААТ "Кузлітмаш", захаваны.
У бліжэйшы час гэты дакумент будзе падпісаны. Плануецца, што новая калектыўная дамова набудзе моц 1 чэрвеня бягучага года.
