Сістэма менеджменту якасці
Каб заставацца канкурэнтаздольнай арганізацыяй ААТ "Кавліцмаш" выбудоўвае эфектыўную сістэму менеджменту якасці, пабудаваную на рызыка-арыентаваным працэсным падыходзе з прымяненнем тэхнік і інструментаў менеджменту.сё гэта дазваляе ААТ "Кавліцмаш" паспяхова пацвярджаць, што сістэма менеджменту якасці праектавання, вытворчасці, рэалізацыі і гарантыйнага абслугоўвання кавальска-прэсавага абсталявання і тэхналагічнага абсталявання для ліцейнай вытворчасці; вытворчасці металічных вырабаў і канструкцый будаўнічага, і прамысловага прызначэння адпавядае СТБ ISO 9001-2015.
Галоўная мэта ўкаранення сістэмы менеджменту якасці - выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі, якая задавальняе патрабаванням спажыўцоў, і падтрыманне рэпутацыі пастаўшчыка прадукцыі высокай якасці. Сістэма менеджменту якасці прадугледжвае пастаяннае ўдасканаленне метадаў і сродкаў кіравання Таварыствам.
Асноўныя напрамкі і мэты развіцця нашага Таварыства ў галіне якасці сфармуляваны і дакументальна аформлены вышэйшым кіраўніцтвам у выглядзе Стратэгіі развіцця ААТ "Кавліцмаш" на 2021-2025 гады і Палітыкі ў галіне якасці.
Наша задача - выпускаць прадукцыю высокай якасці па даступных цэнах, быць лідэрам на ўнутраным рынку і актыўна нарошчваць аб'ёмы продажаў.
Пяцігодка Якасці

Кіраўнік дзяржавы даў старт пяцігодцы якасці. Дадзенае рашэнне прынята з мэтай далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця супольнасці з будучыняй краіны.
ПЯЦІГОДКА ЯКАСЦІ — ГЭТА НАША СУПОЛЬНАЯ ЗАДАЧА І ТОЛЬКІ СУПОЛЬНА МЫ ЗМОЖАМ ДАСТИГНУЦЬ ПАСТАЎЛЕНЫХ МЭТ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання.
Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрымку зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.
Год добраўпарадкавання прызваны аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшаму паляпшэнню якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.
Першы год пяцігодкі якасці абвешчаны Годам добраўпарадкавання краіны
